Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Крыму жахаюцца, што сарвецца курортны сэзон


Крымчане непакояцца за будучы курортны сэзон. У Крыме журналісты апыталі людзей, што азначае турыстычны сэзон, і што яны ад яго чакаюць у сувязі са зьяўленьнем, як пачалі гаварыць у СМІ, «турыстаў Пуціна», гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Паводле крымчан, менавіта курортны сэзон зьяўляецца для іх асноўным заробкам і яны не ўяўляюць, што будуць рабіць у выпадку, калі сэзон сарвецца. «Я нават не ўяўляю, як мы будзем жыць. Ня хочацца, каб нам сарвалі сэзон. Мне ўсё роўна, з-за белых, чырвоных, жоўтых, блакітных. Толькі б у нас быў курортны сэзон», — падзялілася адна з крымчанак. Іншая ж узгадала людзей з заходняй Украіны, якія таксама зьяўляюцца частымі гасьцямі Крыму, і заўважыла, што ні разу яны не праяўлялі да яе агрэсіі або варожасьці.

«Мяне абараняць ні ад каго ня трэба. Калі ласка, прыбярыце войскі з нашых гарадоў. Мы хочам спакою», — сказала жанчына.

XS
SM
MD
LG