Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
На ўдзельніц панк-гурту Pussy Riot Надзею Талаконьнікаву і Марыю Алёхіну, якія знаходзяцца ў Ніжнім Ноўгарадзе, сёньня раніцай напалі невядомыя.

Як паведаміў «Інтэрфаксу» адвакат Яўген Губін, у Алёхінай разьбіты лоб, у абедзьвюх дзяўчат пашкоджаньні вачэй, бо нападнікі пырскалі ім у твар невядомай вадкасьцю.

Напад адбыўся рана раніцай у рэстаране «Макдоналдс» каля будынка вакзалу ў Ніжнім Ноўгарадзе. Група маладых людзей — пяць чалавек — кідалі ў Талаконьнікаву і Алёхіну мэталічныя прадметы і ежу, аблілі іх зялёнкай .

Паводле адваката, здарэньне зафіксавалі відэакамэры. Дзяўчаты напісалі заявы ў паліцыю.

XS
SM
MD
LG