Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым адкажа Кіеў на анэксію Крыму? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны


Сярод тэмаў:

Парлямэнт Крыму на закрытым паседжаньні прыняў рашэньне аб уваходжаньні паўвострава ў склад Расеі. У Маскве з гэтай нагоды заявілі, што рыхтуюць закон аб прыняцьці частак іншых дзяржаваў у склад Расеі. Простыя ўключэньні ў эфір з Кіева Алена Ліцьвінавай і Юрыя Сьвірка, з Крыму – былога дэпутата Ўладзімера Кудзінава

Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі візавыя абмежаваньні ў дачыненьні да асоб і ўстановаў, якія «пагражаюць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны».

У Расеі беларускую "Пагоню" прыраўнялі да "экстрэмісцка-нацысцкай сымболікі". Сацыяльная сетка “Вконтакте” пабачыла ў нацыянальным гербе прыкметы экстрэмізму.

Апытаньне ў Магілёве: Як вы ацэньваеце рэакцыю Захаду на ўварваньне Расеі ў Крым? Ці падтрымліваеце ўвядзеньне заходніх санкцыяў супраць Масквы?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG