Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ пакінулі Крым


Tim Guldimann

Tim Guldimann

Прадстаўнікоў АБСЭ, якія зьбіраліся маніторыць сытуацыю ў Крыме, тэрмінова адклікалі ў Кіеў.

Пра гэта заявіў прадстаўнік кіраўніка арганізацыі Цім Гульдыман, перадае 5 канал.

Спадар Гульдыман паведаміў, што назіральнікі мусілі адмяніць заплянаваныя сустрэчы з прычыны сытуацыі, якая здарылася напярэдадні з спэцпасланьнікам ААН Робэртам Сэра, якога ў Сымфэропалі атачылі невядомыя ўзброеныя людзі і прымусілі вярнуцца ў аэрапорт і пакінуць Крым. Такім чынам, прадстаўнікі міжнародных місіяў баяцца за бясьпеку сваіх супрацоўнікаў. Акрамя таго, Цім Гульдыман паведаміў, што ягоныя падначаленыя змогуць паехаць у Крым, каб назіраць за правядзеньнем рэфэрэндуму 16 сакавіка, але толькі калі будуць афіцыйныя запрашэньні ад украінскай улады.

Цім Гульдыман заявіў: «На шчасьце, у нашай дэлегацыі не было праблемаў зь бясьпекай. Але нам так і не ўдалося сустрэцца зь Сяргеем Аксёнавым. Акрамя таго, зь меркаваньняў бясьпекі прыйшлося адмяніць сустрэчы ў Крыме, якія павінны былі адбыцца сёньня. Улічваючы тое, што адбылося з Робэртам Сэра, мы скарацілі свой візыт. Прадстаўнікі АБСЭ вернуцца ў Крым, каб назіраць за правядзеньнем рэфэрэндуму, толькі ў выпадку, калі ўрад краіны афіцыйна нас запросіць».

XS
SM
MD
LG