Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Крыму прымаюць рашэньні пад дулам аўтамата — Турчынаў


Аляксандар Турчынаў

Аляксандар Турчынаў

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў, што дзейныя ўлады Аўтаномнай Рэспублікі Крым нелегітымныя і прымаюць рашэньні «пад дулам аўтамата».

Прадстаўніца Турчынава паведаміла, што неўзабаве выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны зробіць адмысловую заяву наконт сытуацыі ў Крыме.

Тым часам міністар юстыцыі Ўкраіны Павал Пятрэнка заявіў, што рашэньне Вярхоўнай Рады Крыму аб правядзеньні рэфэрэндуму ў аўтаноміі — незаконнае.

«Пытаньне аб рэфэрэндуме зьяўляецца незаконным, паколькі пытаньне аб зьмене статусу Крыму не падлягае разгляду на мясцовых рэфэрэндумах — гэта пытаньне агульнанацыянальнага рэфэрэндуму», — сказаў Пятрэнка.

Таксама ён адзначыў, што рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму прынялі з парушэньнем працэдуры. А Вярхоўная Рада Крыму дзейнічала пад ціскам замежных войскаў.

«Выхад адзін — вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Крыму, і Вярхоўная Рада Ўкраіны гатовая зь Вярхоўнай Радай Крыму распрацоўваць новую рэдакцыю Канстытуцыі датычна пашырэньня паўнамоцтваў АРК, у тым ліку эканамічных. Гэта было ў нашай перадвыбарнай праграме», — сказаў Пятрэнка.
XS
SM
MD
LG