Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскі парлямэнт могуць распусьціць


Руслан Кашулінскі

Руслан Кашулінскі

Намесьнік старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Руслан Кашулінскі не выключае разгляду бліжэйшым часам пытаньня аб роспуску парлямэнту Крыму

«Крокі гэтага парлямэнту сьведчаць пра спробу раскалоць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны», — сказаў у інтэрвію УНІАН Кашулінскі.

Паўнамоцтвы і парадак роспуску Вярхоўнай Рады Крыму вызначаныя Канстытуцыяй Украіны.

«Калі такое рашэньне будзе прынятае, то яно будзе выключна такім спосабам прымяняцца», — сказаў віцэ-сьпікер.

Ён, аднак, ня змог сказаць, ці магчыма правядзеньне пазачарговага пасяджэньня Вярхоўнай Рады Ўкраіны для разгляду гэтага пытаньня.

Аднак, паводле Кашулінскага, кіраўніцтва ВР Украіны бліжэйшым часам абмяркуе гэтае пытаньне.

«На такі крок трэба наважвацца надзвычай узважана, і тут яшчэ павінна быць задзейнічана рашэньне Канстытуцыйнага суду», — сказаў віцэ-сьпікер. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй датэрміновае спыненьне паўнамоцтваў ВР Крыму можа адбыцца выключна пасьля рашэньня Канстытуцыйнага суду.

Кашулінскі не выключае, што бліжэйшым часам Вярхоўная Рада разгледзіць пытаньне аб роспуску крымскага парлямэнту. Ён таксама адзначыў, што ва Ўкраіне няма закону аб мясцовым рэфэрэндуме. Паводле віцэ-сьпікера, незаконны рэфэрэндум ня будзе прызнаны ніводнай краінай, акрамя Расеі.
XS
SM
MD
LG