Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс Крыму можа вызначыць толькі ўсеўкраінскі рэфэрэндум — Тамбінскі


Ян Тамбінскі

Ян Тамбінскі

Згодна з канстытуцыяй Украіны лёс Крыму можа вызначыць толькі ўсеўкраінскі рэфэрэндум. Пра гэта заявіў на брыфінгу старшыня прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ва Ўкраіне Ян Тамбінскі.

Ён адзначыў, што пытаньні пра магчымасьць зьмены тэрытарыяльных межаў або аддзяленьня вызначаюцца ў адпаведнасьці з артыкулам 73 украінскай Канстытуцыі. Згодна з гэтым артыкулам «адзіны шлях — гэта ўсеўкраінскі рэфэрэндум, нацыянальны рэфэрэндум», — перадае УНІАН.

«То бок вельмі выразна зразумела, што рэфэрэндум у адной частцы Ўкраіны не зьяўляецца шляхам вырашэньня гэтага пытаньня», — сказаў Ян Тамбінскі.
XS
SM
MD
LG