Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ: Рэфэрэндум у Крыме можа справакаваць сутыкненьні паміж этнічнымі групамі


Сутыкненьні ў Сімферопалі 26 лютага

Сутыкненьні ў Сімферопалі 26 лютага

Вярхоўны камісар АБСЭ па пытаньнях нацыянальных меншасьцяў адзначае, што камунікацыі паміж прадстаўнікамі розных этнічных груп у Крыме зьменшыліся — людзі адчуваюць страх.

У АБСЭ лічаць, што рэфэрэндум адносна статусу Крыму можа ўзмацніць рызыку ўзьнікненьня напружаньня паміж рознымі этнічнымі групамі аўтаноміі.

Пра гэта сёньня на прэс-канфэрэнцыі сказала Вярхоўны камісар АБСЭ па пытаньнях нацыянальных меншасьцяў Астрыд Торс.

«Нашы суразмоўцы ў Крыме адзначалі, што сувязі паміж прадстаўнікамі розных этнічных груп зьменшыліся, часам яны наагул разрываюцца, людзі адчуваюць страх адносна магчымых зьменаў у адносінах між сабой. Пытаньне рэфэрэндуму таксама ўзмацняе рызыку магчымага ўзьнікненьня сутыкненьняў паміж рознымі этнічнымі групамі ў выпадку, калі будуць правакацыі», — цытуе УНІАН спадарыню Торс.

Яна таксама адзначыла, што стаўленьне да этнічных нацыянальных меншасьцяў ва Ўкраіне не зьмянілася.

«Што да магчымага фізычнага гвалту адносна некаторых прадстаўнікоў розных этнічных груп, то ўсе нашы суразмоўцы казалі, што не заўважалі такіх фактаў», — сказала Торс, дадаўшы, што ў той жа час у СМІ былі пэўныя паведамленьні супрацьлеглага зьместу.
XS
SM
MD
LG