Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ты, шчанюк, не паважаеш міліцыю? Мы табе ныркі адаб’ем!»


Дзьмітры Паліенка
Дзьмітры Паліенка

19-гадовы актывіст нацыянал-бальшавісцкага руху Дзьмітры Паліенка падае скаргу ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў. Паліенку зьбілі на графіці.

«Мяне затрымалі супрацоўнікі міліцыі недзе ў палове 12-й ночы ля Чэрвеньскага рынку. Нагодай, думаю, стаў надпіс „Далоў паліцэйскую дзяржаву!“ Пачалі пагражаць: „Ты, шчанюк, не паважаеш міліцыю? Зараз мы табе ныркі адаб’ем! Болей маляваць ня будзеш“. Пасьля гэтага мяне павезьлі ў пастарунак. Там заламалі рукі і кінулі на зямлю, пачалі рабіць ластаўку. І пры гэтым зьбівалі», — распавядае Дзьмітры Паліенка Радыё Свабода.

«Я адчуў сябе блага і папрасіў выклікаць „хуткую дапамогу“. На мае просьбы яны не рэагавалі. Тады я сказаў, што разгрызу сабе вены, калі міліцыянты ня выклічуць „хуткую“. Яны зноў мяне праігнаравалі. Тады я стаў ускрываць вены, — ўзгадвае Паліенка. — Адзін супрацоўнік схапіў мяне за каўнер і моцна ўдарыў аб сьценку. На некаторы час я згубіў прытомнасьць. Калі ачуняў, пабачыў, што ўжо прыехаў нейкі іхны начальнік, які сказаў, што гэта ўжо перабор».

Пасьля гэтага, паводле хлопца, прыехала «хуткая», мэдыкі якой «былі моцна шакаваныя».

У 4-м шпіталі Паліенку зашылі раны і канстатавалі страсеньне мазгоў.

Атрымаць камэнтар міліцыі на дадзены момант не ўдалося.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG