Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты Крыма просяць Пуціна пачаць анэксію


Ухваленая сёньня дэпутатамі парлямэнту Крыма, які захоплены і знаходзіцца пад аховай узброеных вайскоўцаў, пастанова прадугледжвае ўваходжаньне аўтаноміі ў склад Расеі як суб’екта Расейскай Фэдэрацыі.

Апрача таго пастанова прызначае на 16 сакавіка рэфэрэндум, на які будзе вынесена два пытаньні:

— Вы за ўзьяднаньне Крыма з Расеяй на правах суб’екта Расейскай Фэдэрацыі?
— Вы за аднаўленьне дзеяньня Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і за статус Крыма як часткі Ўкраіны ?


Апошні пункт пастановы гучыць так:

«Вярхоўная Рада АРК зьвярнулася да прэзыдэнта Расійскай Фэдэрацыі і Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі з прапановай аб пачатку працэдуры ўваходжаньня ў склад Расейскай Фэдэрацыі як суб’екта Расійскай Фэдэрацыі».

Пастанова ўхваленая без прысутнасьці прэсы. Украінскі суд скасаваў пастанову рэфэрэндум, а пракуратура завяла крымінальныя справы супраць лідэраў крымскіх сэпаратыстаў.
XS
SM
MD
LG