Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фарватэр міру» скасаваны ў сувязі з расейскай агрэсіяй


У чэрвені расейскія і ўкраінскія маракі плянавалі сумесныя марскія вучэньні пад сымбалічнай назвай «Фарватэр міру-2014». Апэрацыя Расеі ў Крыму фактычна іх скасавала.

Сумесныя штогадовыя вучэньні Чарнаморскага флёту РФ і Ваенна-марскіх сіл ВМС Украіны «Фарватэр міра» не адбудуцца, паведамілі " Інтэрфаксу" у штабе ВМС Украіны:

«Намечаныя на чэрвень манэўры „Фарватэр міру“ праводзіцца не будуць. Для ўдзелу ў іх у штаба ВМС цяпер няма ніякіх магчымасьцяў, ды і жаданьня. Відавочна, што ў гэтага сумеснага праекта больш няма будучыні», — сказаў прадстаўнік камандаваньня ўкраінскіх ВМС па тэлефоне.

Ён таксама паведаміў, што ўдзел ВМС Украіны ў вясновай актывацыі Чарнаморскай ваенна-марской групы апэратыўнага ўзаемадзеяньня «Блэксіфор», прызначаны на красавік, застаецца «пад вялікім пытаньнем».

«Хутчэй за ўсё, украінскія маракі будуць вымушаныя прапусьціць першы этап гэтых міжнародных вучэньняў. Ды і сама актывацыя » Блэксіфора" ў красавіку выклікае ў нас вялікія сумневы" , — дадаў суразмоўца агенцтва .
XS
SM
MD
LG