Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія і беларускія дыпляматы абмяркоўваюць украінскія падзеі


6 сакавіка ў Менску адбываюцца кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі.

«У праграме гэтага пасяджэньня ёсьць такая тэма — „Актуальныя пытаньні“. Паколькі ўкраінская тэма, безумоўна, адносіцца да актуальных пытаньняў, то зразумела, што сытуацыя ва Ўкраіне будзе абмяркоўвацца сёньня супрацоўнікамі МЗС Беларусі і Расеі», — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Афіцыйны Менск таксама не выступае супраць пазачарговай сустрэчы міністраў замежных спраў краін СНД.

Мірончык пракамэнтаваў ініцыятыву МЗС Украіны зладзіць пазачарговае паседжаньне кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін СНД:

«Беларускі бок ня мае пярэчаньняў супраць пазачарговага паседжаньня кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў. Я хачу дадаць, што дакумэнты на такіх паседжаньнях прымаюцца кансэнсусам. Таму мы выказаліся за мэтазгоднасьць правядзеньня перад паседжаньнем кансультацыяў прадстаўніцтва краінаў СНД пры штаб-кватэры ў Менску. А ў далейшым гэтыя дакумэнты будуць разглядацца на сустрэчы міністраў замежных спраў краін СНД».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG