Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенна-марскія сілы Ўкраіны: Мы не выкарыстоўваем зброю


Сяргей Гайдук

Сяргей Гайдук

Контр-адмірал, выканаўца абавязкаў камандуючага ВМС Украіны Сяргей Гайдук выступіў са зваротам, у якім кажа, чаму ўкраінскія маракі не выкарыстоўваюць зброю супраць расейскіх вайскоўцаў.


«Сёньня ў нашым Севастопалі, як і на тэрыторыі ўсяго Крымскага паўвострава, склалася вельмі няпростая сытуацыя.

Сябры, родзічы, знаёмыя, проста вайскооўцы, якія да гэтага выдатна ўзаемадзейнічалі ў антыпірацкіх, антытэрарыстычных апэрацыях, апынуліся на мяжы збройнага супрацьстаяньня.

Больш за 20 гадоў у Севастопалі суіснавалі і канструктыўна ўзаемадзейнічалі ваенныя маракі Ўкраіны і Чарнаморскага флёту Расеі».

Паводле Сяргея Гайдука, не выкарыстоўваючы зброю, украінцы дэманструюць жаданьне пазьбегнуць кровапраліцьця і распальваньня канфлікту яшчэ больш:

«Сёньня разьвіцьцё сытуацыі залежыць ад кожнага з нас. Наша мэта, перш за ўсё, ня зганьбіць крымскую зямлю крывёй братазабойства, захаваць усіх жывымі і здаровымі, не дазволіць палітычным супярэчнасьцям разарваць сем’і і сяброў.

Не выкарыстоўваючы зброю, мы дэманструем адно — мы любым коштам спрабуем не дапусьціць кровапраліцьця і ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Перамовы паміж ваеннымі кіраўнікамі, з кіраўніцтвам гораду ўжо праводзяцца».


XS
SM
MD
LG