Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія музыкі заклікаюць да міру


Юры Шаўчук
Юры Шаўчук

Вядомыя расейскія музыкі заклікалі расейцаў і ўкраінцаў не паддавацца на правакацыі палітыкаў і не дапусьціць вайны паміж народамі.

Лідэр гурту «ДДТ» Юры Шаўчук, лідэр «Акварыюма» Барыс Грабеншчыкоў, заснавальнік гуртоў «Наўтылюс Пампiлiюс» і «Ю-Піцер» Вячаслаў Бутусаў, а таксама музыка і актор Максім Леанідаў зьвярнуліся да народаў Расеі і Ўкраіны з заклікам не дапусьціць вайны паміж краінамі.

Культавыя расейскія рок-музыкі запісалі для ўкраінскага тэлеканалу 1 +1 відэазварот, у якім заклікалі расейцаў і ўкраінцаў да міру і дружбы.



У прыватнасьці, Юры Шаўчук распавёў, што ў мінулым годзе разам са сваёй інтэрнацыянальнай групай «ДДТ» пабываў у шмат якіх гарадах Украіны і ўсюды бачыў чароўныя вочы. Ён адзначыў, што расейцы і ўкраінцы — брацкія народы. Грабеншчыкоў заклікаў усіх славянаў ня сеяць варожасьць, бо гэта выгадна людзям, якія і пачалі канфлікт. Бутусаў назваў украінцаў блізкімі людзьмі і паведаміў, што будзе маліцца за краіну, якую спасьцігла такая бяда. А Леанідаў заявіў, што цяпер ідзе вялікая палітычная гульня, у якой менш за ўсё думаюць пра ўкраінскі і расейскі народы, таму трэба быць разумнейшымі і ня даць сябе «разьвесьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG