Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг Пуціна ў Расеі расьце


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін
Расейцы ўсё больш ўхваляюць дзейнасьць прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна — станоўча ягоную працу ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне ацэньвае 67% апытаных жыхароў Расеі.

Паводле зьвестак усерасейскага апытаньня, праведзенага 21–25 лютага 2014 года, яшчэ да пачатку вайсковай акупацыі Крыма расейцамі, незадаволенасьць дзейнасьцю прэзыдэнта Расеі выказалі 27 % удзельнікаў апытаньня (35 % было ў 2013 годзе). Пра гэта піша Еспресо.TV са спасылкай на «Левада — Цэнтр».
60 % рэспандэнтаў перакананыя, што Пуцін робіць моцны ўплыў на тое, што адбываецца ў Расеі (52 % было ў 2013 годзе). Яшчэ 28 % расейцаў характарызуюць гэты ўплыў як сярэдні (29 % так лічыла ў 2013 годзе), 8 % — як слабы (15 % было ў 2013 годзе). Не змаглі выказаць сваё меркаваньне па гэтым пытаньні 5%.

Увогуле, у 58 % жыхароў Расеі склалася спрыяльнае ўражаньне пра Пуціна, у 24% — неспрыяльнае. 13 % сказалі, што ведаюць пра яго недастаткова, 5 % — не змаглі адказаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG