Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над чалавекам-сьцягам адклалі


Віктар Шаршун
Віктар Шаршун

Судзьдзя Валеры Есьман выявіў супярэчнасьці ў пратаколе, складзеным міліцыяй на Віктара Шаршуна.

У арыгіналах пратаколу зьявіліся запісы, якіх няма ў копіі пратаколу, што была выдадзеная Віктару Шаршуну.

Судзьдзя накіраваў зварот у міліцыі на разьбіральніцтва. Калі будзе адноўлены працэс — невядома.

Віктара Шаршуна вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і абразе супрацоўнікаў МУС.

На першым паседжаньні 3 сакавіка суд заслухаў толькі паказаньні самога Віктара Шаршуна. Пасьля чаго судзьдзя Есьман загадаў выклікаць у суд сьведку затрыманьня Верашчагіна, а таксама супрацоўніка міліцыі, якія складаў пратакол.

Шаршун заявіў, што не прызнае абвінавачваньняў у непадпарадкаваньні і абразе міліцыі. «Я ні на каго ніколі не лаюся, нават на сабак», — патлумачыў ён падчас судовага паседжаньня.

Міліцыянты на пачатку лютага зьбілі жыхара Менску інваліда Віктара Шаршуна за тое, што ён вывесіў на сваім гаўбцы бел-чырвона-белы сьцяг. Пасьля зьбіцьця Шаршуна шпіталізавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG