Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч з паплечнікамі патрапіў у кампанію да Лукашэнкі


Виктар Януковіч
Виктар Януковіч

18 былых украінскіх чыноўнікаў трапілі пад санкцыі Эўразьвяза.

Сьпіс былых украіснкіх чыноўнікам на чале з экс-прэзыдэнтам Віктарам Януковічам апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу.

«Усе сродкі і эканамічныя рэсурсы, які належаць ці знаходзяцца ва ўласнасьці ці пад кантролем асобаў, якія лічацца адказнымі за незаконнае прысвойваньне дзяржаўных сродкаў Украіны, а таксама асобаў, адказных за парушэньне правоў чалавека ва Ўкраіне, павінныя быць замарожаныя», — адзначаецца ў дакумэнце.

У гэты сьпіс увайшлі экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і яго сыны Аляксандр і Віктар, экс-кіраўнік МУС Віталь Захарчанка, экс-генпракурор Віктар Пшонка і яго сын Арцём, экс-кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка, экс-прэм’ер Мікалай Азараў і яго сын Аляксей, экс-кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Клюеў і яго брат Сяргей, былы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Партноў, экс-міністр юстыцыі Алена Лукаш, былы намесьнік міністра замежных спраў Віктар Ратушняк, бізнэсовец Сяргей Курчанка, экс-міністр адукацыі і навукі Дзьмітры Табачнік, экс-кіраўнік Міністэрства здароўя Раіса Багатырова, былы дарадца Януковіча Ігар Калінін.

У дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў дзейнічаюць аналягічныя санкцыі Эўразьвязу. Колькасьць фігурантаў беларускага сьпісу перавышае 200 чалавек. Гэта ня толькі Аляксандар Лукашэнка з сынамі, міністры і вышэйшыя службовыя асобы сілавых ведамстваў Беларусі, але і судзьдзі і пракуроры, якія ўдзельнічалі ў крымінальных працэсах па «справе 19 сьнежня», па справе Алеся Бяляцкага, а таксама прадстаўнікі шэрагу дзяржаўных СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG