Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Кэмэран: Расея ўжо пачала плаціць цану за свае дзеяньні ва Ўкраіне


 Дэвід Кэмэран

Дэвід Кэмэран

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран лічаць, што Расея ўжо пачала плаціць цану за свае дзеяньні ва Ўкраіне.

Пра гэта гаворыцца заяве, якую распаўсюдзіў Белы дом па выніках тэлефоннай размовы Абама і Кэмэрана.

«Абодва лідэры выказалі сур’ёзную занепакоенасьць з нагоды відавочнага парушэньня Расеяй сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны», — гаворыцца ў паведамленьні.

Кіраўнікі краінаў падкрэсьлілі: цяперашняе становішча спраў зьяўляецца непрымальным. Масква «ўжо пачала плаціць цану за свае дзеяньні, такую як зьніжэньне інвэстыцыйнага даверу Расеі».

Абама і Кэмэран «пагадзіліся, што міжнародная супольнасьць павінна працягнуць сумесную працу з мэтай дээскаляцыя напружанасьці і стрымліваньня любых далейшых расейскіх дзеяньняў», заявіў прадстаўнік канцылярыі брытанскага прэм’ера.

Паводле яго слоў, суразмоўцы сышліся ў меркаваньні, што «цяперашнія ўмовы непрымальныя: расейскія ўлады па-ранейшаму не адклікалі сваіх вайскоўцаў назад на базы, усё яшчэ адмаўляюцца прызнаць ўрад у Кіеве, і сытуацыя на месцах застаецца вельмі напружанай».
XS
SM
MD
LG