Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры жорстка гаварыў з Лаўровым. Дыялёг працягнецца


Дыпляматычныя намаганьні для вырашэньня крызысу ва Ўкраіне будуць працягвацца. Пра гэта па выніках перамоваў у Парыжы заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

Ён назваў «жорсткай» сваю сустрэчу з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым і дадаў, што бакі працягнуць дыялёг сёньня ў Рыме.

«Мы дамовіліся працягнуць дыскусіі з Расеяй, з украінцамі, каб убачыць, як мы можам дапамагчы нармалізаваць сытуацыю і пераадолець крызыс. Гэтыя намеры зьяўляюцца агульнымі для Расеі, ЗША, эўрапейскіх краін і ўкраінцаў. Ўсе бакі пагадзіліся, што важна паспрабаваць вырашыць шляхам дыялёгу», — падкрэсьліў Кэры.

У парыскіх кансультацыях удзельнічалі таксама міністры замежных спраў Англіі, Францыі і Ўкраіны. Адначасова сесьці за адзін стол са сваім украінскім калегам Андрэем Дзешчыцай міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў адмовіўся.

Сёньня на саміце Эўразьвязу будзе разглядацца пытаньне санкцыяў адносна Расеі, якая акупавала ўкраінскую тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG