Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Данецку затрымалі 70 сэпаратыстаў


Прарасейскі мітынг у Данецку

Прарасейскі мітынг у Данецку

Мінулай ноччу праваахоўнікі ачысьцілі плошчу перад будынкам Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, дзе зьбіраліся прарасейскія актывісты.

Над будынкам зьнялі расейскі сьцяг і вывесілі ўкраінскі, а таксама прыбралі намётавы гарадок сэпаратыстаў, перадае сайт Новости Донбасса.

Паводле мясцовых камунальнікаў, плошчу яшчэ да 5:00 раніцы вызвалілі.

Цяпер камунальнікі прыбіраюць плошчу перад будынкам, у самым будынку знаходзяцца праваахоўнікі. Міліцыянты ў поўнай амуніцыі рыхтуюцца трымаць абарону будынка і ў далейшым.

Рры вызваленьні плошчы ад прарасейскіх актывістаў былі затрыманыя больш за 70 чалавек.



Учора на прарасейскі мітынг у Данецку выйшла каля 2 тысяч чалавек, частка зь іх прарвалася ў будынак абласной адміністрацыі. На альтэрнатыўны мітынг за еднасьць Украіны выйшла 10 тысяч чалавек, адбыліся сутычкі, ёсьць пацярпелыя.
XS
SM
MD
LG