Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія актывісты з нажамі напалі на прыхільнікаў цэласнасьці Ўкраіны


У Данецку ўвечары ў сераду ўдзельнікі прарасейскага мітынгу напалі на актывістаў «Эўрамайдану», якія знаходзіліся на плошчы Леніна.

Падзеі адбыліся, калі актывісты «Эўрамайдану» завяршалі свой мітынг «За адзіную Ўкраіну» і пакідалі плошчу. На іх напаў натоўп з прыкладна 500 чалавек, якія прыйшлі з боку данецкай абласной адміністрацыі. Яны пачалі зьбіваць людзей, якія знаходзіліся на плошчы, пырскаць ім у вочы з балёнчыкаў, ўжывалі таксама нажы. На плошчу пазьней прыехалі міліцэйскія машыны і хуткая дапамога. Колькасьць пацярпелых пакуль дакладна не вядомая.

Раней у сераду паведамлялася, што ўдзельнікі прарасейскага мітынгу ля абласной адміністрацыі на чале са сваім «народным губэрнатарам» Паўлам Губаравым зноў узялі штурмам гэты адміністрацыйны будынак.



Напярэдадні калі прыхільнікам Губарава таксама атрымалася ўвайсьці ў абладміністрацыю, «народны губэрнатар» на прэс-канфэрэнцыі ў сэсійнай залі зноў запатрабаваў правядзеньня рэфэрэндуму аб статусе вобласьці і ўводу ў рэгіён расейскіх войскаў.
XS
SM
MD
LG