Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна — адзіная краіна, дзе аддавалі жыцьцё за эўраінтэграцыю, — Польшча


Прэм'ер Дональд Туск

Прэм'ер Дональд Туск

Парлямэнт Польшчы ў сераду прыняў рэзалюцыю, якая падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, асуджае парушэньне Расеяй шэрагу пагадненьняў, утрымлівае заклік да міжнароднай супольнасьці дапамагчы Кіеву.

Дэпутаты польскага парлямэнту аднадушна, што здараецца вельмі рэдка, прагаласавалі за рэзалюцыю, якая хоць і мае сымбалічны характар , аднак зьяўляецца цьвёрдым сыгналам салідарнасьці Польшчы з украінцамі.

«Адзіным легітымным урадам Украіны зьяўляецца ўрад Арсенія Яцанюка, зацьверджаны законна абраным парлямэнтам... Гэтымі словамі павінна пачынацца кожная дыскусія ў Польшчы, Эўропе, ва Ўкраіне, у Расеі, у сьвеце, якая тычыцца канфлікту ля нашай усходняй мяжы», — заявіў перад галасаваньнем прэм’ер-міністар Дональд Туск.

Паводле словаў Туска, цяперашняя сытуацыя ў Крыме зьяўляецца наступствам, у тым ліку і таго, што ўкраінцы хочуць зрабіць праэўрапейскі выбар, і Польшча будзе з усіх сілаў дапамагаць Украіне як мага хутчэй падпісаць дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

Туск, выступаючы перад дэпутатамі, назваў Украіну адзіным месцам на зямлі, дзе людзі аддавалі жыцьцё за ідэю эўрапейскай інтэграцыі

У зале пасяджэньняў Сейма ў сераду знаходзіліся паслы Украіны і ЗША, якіх дэпутаты віталі аплядысмэнтамі.
XS
SM
MD
LG