Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адказ Расеі ЗША перакідваюць шэсьць зьнішчальнікаў у Літву


Зьнішчальнік F-15
Зьнішчальнік F-15
Злучаныя Штаты перакідваюць дадаткова шэсьць зьнішчальнікаў F-15 і адзін самалёт-запраўшчык KC-135 на базу ў Шаўляй ў Літве з мэтай пашырэньня прысутнасьці НАТО ў Балтыйскім рэгіёне. Гэта рэакцыя на ўвод расейскіх войскаў у Крым.

«Гэты крок зроблены па просьбе нашых саюзьнікаў у Балтыі, яго мэта — яшчэ раз прадэманстраваць вернасьць ЗША сваім абавязальніцтвам па забесьпячэнні бясьпекі сябраў Паўночнаатлянтычнага зьвязу», — заявіў у сераду высокапастаўлены прадстаўнік Пэнтагону.

Ён размаўляў з журналістамі неўзабаве пасьля выступу ў сэнацкім Камітэце па справах узброеных сіл міністра абароны Чака Хэйгела, які праінфармаваў заканадаўцаў аб вырхтаваных перасоўваньнях. Той жа прадстаўнік Пэнтагону паведаміў, што Вашынгтон і Варшава вядуць кансультацыі адносна павелічэньня колькасьці інструктараў амэрыканскіх ВПС у Польшчы, якія навучаюць мясцовых лётнікаў.

У цяперашні час патруляваньне паветранай прасторы над краінамі Балтыі вядуць у парадку ратацыі чатыры самалёты розных дзяржаваў — сябраў Паўночнаатлянтычнага зьвязу. Са студзеня па красавік ажыцьцяўленьне гэтай функцыі ляжыць на Злучаных Штатах.

У сераду ў Хэйгела адбылася тэлефонная размова зь міністрам абароны Украіны Ігарам Цюнюхам. А старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША Марцін Дэмпсі меў гутарку з начальнікам расейскага генштабу Валерыем Герасімавым.

Ні Хейгел, ні Дэмпсі, які выступаў разам зь ім у Сэнаце, не абмяркоўвалі варыянтаў сілавых дзеяньняў у адказ на расейскае ўварваньне ў Крым, а рабілі націск на дээскаляцыю і пошук дыпляматычных шляхоў урэгуляваньня сытуацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG