Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папулярная італьянская газэта Corriere Della Sera апублікавала ў сераду інтэрвію з Папам Рымскім Францішкам пра актуальныя праблемы ў жыцьці Касьцёла.

Як адзначае выданьне, з моманту свайго абраньня на рымскі пасад год таму, папа ўсяляк падкрэсьліваў ідэю “сціплай” Царквы, арыентаванай на патрэбы бедных, што прынесла яму велізарную папулярнасьць і ўсяліла ў людзей пэўныя чаканьні таго, што Сьвяты Пасад зьмякчыць сваю пазыцыю ў дачыненьні да кантрацэпцыі, грамадзянскіх шлюбаў, разводаў і гомасэксуалізму, паведамляе Reuters.

Аднак пантыфік папрасіў ня думаць пра яго як “звышчалавека”, з прыходам якога адбудуцца радыкальныя рэформы ў Рымска-каталіцкай царкве, і адзначыў, што стаўленьне да кантрацэпцыі і аднаполых шлюбаў застанецца нязьменным.

Адказваючы на пытаньне аб скандалах, зьвязаных з выпадкамі сэксуальнага гвалту над дзецьмі з боку прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, пасьля якіх многія сьвятары замест пазбаўленьня сану былі пераведзеныя ў іншыя прыходы, пантыфік падкрэсьліў, што Касьцёл на шляху барацьбы з гэтымі зьявамі зрабіў досыць шмат і “нават больш, чым усе астатнія”.
XS
SM
MD
LG