Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каб схаваць сваю прысутнасьць у Крыме Расея выпускае салдат-нацменаў


У Севастопалі ў Казачай бухце з дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту Расейскай Фэдэрацыі высадзілася больш за 50 адзінак баявой тэхнікі і каля 500 расейскіх вайскоўцаў, паведамляе са спасылкай на севастопальскае інтэрнэт-выданьне “Грамадзянская абарона” Інтэрфакс-Украіна.

Як стала вядома выданьню, у Казачай бухце, у раёне 810-й асобнай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флёту Расійскай Фэдэрацыі было выгружана больш за паўсотні адзінак вайсковай тэхнікі і каля паўтысячы салдат.

Байцы паветрана-дэсантных войскаў, якія выгрузіліся, у тым ліку зь вялікага дэсантнага карабля “Азоў” Чарнаморскага флёту РФ, зайшлі ў разьмяшчэньне часткі расейскай марской пяхоты. Мяркуючы па зьнешнасьці, гэта прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Расеі.

Як пракамэнтаваў высадку дэсанту вайсковы экспэрт, прысутнасьць вайскоўцаў – прадстаўнікоў расейскіх нацменшасьцяў павінна дапамагчы прызнаньню таго, што расейскіх вайскоўцаў у Крыме няма, а ёсьць толькі севастопальская самаабарона.
XS
SM
MD
LG