Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацьстаяньне ў Данецку

абноўлена

Прарасейскія пратэстоўцы ў Данецку і іх лідэр Павал Губараў
Прарасейскія пратэстоўцы ў Данецку і іх лідэр Павал Губараў

У Данецку на ўсходзе Ўкраіны ўвечары ў сераду ўдзельнікі прарасейскага мітынгу напалі на актывістаў «Эўрамайдану», якія знаходзіліся на плошчы Леніна, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Паводле яго інфармацыі, падзеі адбыліся, калі актывісты «Эўрамайдану» завяршалі свой мітынг «За адзіную Ўкраіну» і пакідалі плошчу. На іх напаў натоўп з прыкладна 500 чалавек, якія прыйшлі з боку данецкай абласной адміністрацыі. Яны пачалі зьбіваць людзей, якія знаходзіліся на плошчы, пырскаць ім у вочы з балёнчыкаў, ўжываліся таксама нажы. На плошчу пазьней прыехалі міліцэйскія машыны і карэты хуткай дапамогі. Колькасьць пацярпелых пакуль дакладна не вядомая.

Раней у сераду паведамлялася, што ўдзельнікі прарасейскага мітынгу каля абласной адміністрацыі на чале са сваім «народным губэрнатарам» Паўлам Губаравым зноў узялі штурмам гэты адміністрацыйны будынак. Днём раней, калі прыхільнікам Губарава таксама атрымалася ўвайсьці ў абладміністрацыю, «народны губэрнатар» на прэс-канфэрэнцыі ў сэсійнай залі зноў запатрабаваў правядзеньня рэфэрэндуму аб статусе вобласьці і ўводзе ў рэгіён расейскіх войскаў.

У новым паведамленьні УНІАН з Данецка гаворыцца, што падчас нападу прарасейскіх актывістаў на данецкі Эўрамайдан пацярпелі сем чалавек, адзін дастаўлены ў абласную траўматалёгію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG