Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Кэры зноў заклікаў Расею да прамых перамоваў з Кіевам


Джон Кэры з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым
Джон Кэры з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым

Расея павінна ўступіць у прамыя перамовы з урадам Украіны, лічыць дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

«Мы зноў заклікаем Расею наўпрост пагаварыць з украінскім урадам», – сказаў кіраўнік дзярждэпартамэнту на прэс-канфэрэнцыі ў Парыжы.

Ён адзначыў, што ўсе бакі на перамовах у сталіцы Францыі дамовіліся «весьці інтэнсіўныя дыскусіі з Расеяй і Ўкраінай для пераадоленьня крызісу».

Джон Кэры дадаў, што ЗША не дазволяць, каб парушалася тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны і каб такія парушэньні заставаліся без адказу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG