Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 сакавіка: дзень нараджэньня Харыка і Маркеса


Габрыэль Гарсія Маркес

Габрыэль Гарсія Маркес

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

Менск – галерэя «ЦЭХ» (праспэкт Незалежнасьці, 58, к. 6 (2 паверх). Прэзэнтацыя фільма рэжысэра Андрэя Палупанава паводле сцэнара Андрэя Саўчанкі «Білінгвы, ці Кураня з сэрцам». Стужка распавядае пра тое, хто ж такі сапраўдны беларус: талерантны ці агрэсіўны, крыўдлівы альбо паблажлівы – і пра ролю роднай мовы ў жыцьці.

Брусэль – пазачарговы саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краінаў Эўразьвязу. Сярод тэмаў – сытуацыя ва Ўкраіне.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1944 – пачалося фармаваньне Беларускай краёвай абароны.

1972 – у Беларусі заснаванае выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1990 – у Менску створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

У гэты дзень нарадзіліся

1896 – Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1928 – Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1937 – Валянціна Церашкова, першая жанчына-касманаўт. Бацька быў родам зь вёскі Выйлава (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць), маці – зь вёскі Ерамееўшчына (Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць). У дзяцінстве размаўляла па-беларуску.

У гэты дзень памерлі

1961 – Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

1999 – Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Няма нічога больш падобнага на адзіноту ўлады, чым адзінота славы.

Габрыэль Гарсія Маркес
XS
SM
MD
LG