Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасланец ААН на сабе паспытаў крымскага беззаконьня


Невядомыя ўзброеныя людзі пагражалі спэцыяльнаму пасланцу генэральнага сакратара ААН Робэрту Сэры, які прыбыў зь місіяй у Крым.

Зараз, паводле прадстаўнікоў ААН, ён у бясьпецы, паведамляе ВВС.

Раней МЗС Украіны паведаміла, што невядомыя ўзброеныя людзі захапілі спэцыяльнага пасланьніка генэральнага сакратара ААН Робэрта Сэры.

Робэрт Сэры, сказалі ў МЗС, сам зьвязаўся з міністэрствам. Паводле яго, узброеныя людзі падышлі да яго, калі ён выходзіў са штабу Ваенна-марскіх сілаў Украіны, заблякавалі і патрабавалі ехаць у аэрапорт.

Празь некаторы час намесьнік генэральнага сакратара ААН Ян Эліясан паведаміў, што Робэрт Сэры ужо вярнуўся ў гатэль.

«Гэты факт павінен быць рашуча асуджаны», — заявіў Ян Эліясан.

У ААН спадзяюцца, што Робэрт Сэры застанецца працаваць у Крыме, але пакуль што гэта не пацьверджана.
XS
SM
MD
LG