Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкрадзены ў Ялце ўкраінскі генэрал-палкоўнік ужо на волі


У Ялце невядомыя выкралі генэрал-палкоўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Міхаіла Коваля. Пазьней ён выйшаў на сувязь і паведаміў, што зь ім усё нармальна.

«Каля 40 невядомых выкралі яго каля Ялцінскага дывізіёну катараў марской аховы Дзяржпамежслужбы Ўкраіны», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэсавай службе Дзяржаўнай памежнай службы.

Згодна з інфармацыяй, Коваля вывезьлі ў невядомым кірунку.



У Дзяржпамежслужбе паведамілі, што група асобаў, у складзе якой былі пераважна байкеры, адціснулі генэрал-палкоўніка ад афіцэраў, зь якімі ён выйшаў за КПП, і сілай запхнулі яго ў джып. Аўтамабіль зьехаў у невядомым кірунку.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, яго павезьлі ў Севастопаль. Вядуцца перамовы з байкерамі па вызваленьні Коваля», — паведаміла прэсавая служба памежнага ведамства Ўкраіны.

Пазьней Міхаіл Коваль выйшаў на сувязь і паведаміў, што зь ім усё нармальна.
XS
SM
MD
LG