Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкі рэйтынг ва Ўкраіне: першы — Парашэнка


Апытаньне, праведзенае Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых дасьледваньняў «Соцыс», вызначыла папулярнасьць украінскіх палітыкаў.

Калі б прэзыдэнцкія выбары адбыліся сёньня, народны дэпутат і бізнэсовец Пётр Парашэнка (ягоныя актывы ацэньваюць у 1,8 мільярдаў даляраў) набраў бы 21,2% галасоў, паведамляе УНІАН.

На другім месцы лідэр партыі «УДАР» Віталь Клічко, за яго прагаласавала б 14,6%.

Трэцяе месца ў лідэра партыі «Бацькаўшчынаа» Юліі Цімашэнкі — 9,7%.

Народнага дэпутата ад Партыі Рэгіёнаў Сяргея Цігіпку падтрымалі б 7,1%.

На пятым месцы — лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок — 2,5%.

За кіраўніка «Правага сэктару» Дзьмітрыя Яраша прагаласавала б 1,6% выбаршчыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG