Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі афіцэр у адказ на шантаж: Каб расейскі вайсковец сеў на маю тэхніку?


У адной з вайсковых частак Эўпаторыі прадстаўнікі самаабвешчанай крымскай улады ўгаворвалі афіцэраў заплямбаваць зброю на складах. Украінскія вайскоўцы былі бяз зброі.

Сайт ТСН атрымаў эксклюзіўны відэафрагмэнт размовы, якая адбылася ў вайсковай частцы Эўпаторыі.

«На сёньняшні дзень у Кіеве, вы самі цудоўна разумееце, урад не працуе. І якія заўтра будуць наступствы гэтага, што можа адбыцца, калі вы ня выканаеце нашы ўмовы, вы сабе можаце ўявіць», — сказаў афіцэру прадстаўнік улады Сяргея Аксёнава, запэўніўшы у тым, што расейскія ваенныя маюць на паўвостраве «іншыя задачы».

«Я ўяўляю, што гэта за задачы, — адказвае ўкраінскі афіцэр. —. Там спэцыялісты. Гэта такі ж афіцэр, як і я, толькі расейскі, які сядзе на маю тэхніку і будзе спрабаваць выконваць тыя задачы, якія яму ставіць ягонае кіраўніцтва!»

Дагэтуль ніводная вайсковая частка, ніводзін гарнізон або карабель ня выканалі ўльтыматум расейскіх ваенных здаць зброю.

XS
SM
MD
LG