Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН вывучыць парушэньні правоў чалавека ў Крыме


Як перадае УНІАН, пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве заявіў намесьнік Генэральнага сакратара ААН Ян Эліясан.

«Мы будзем рабіць усё, асабліва што тычыцца правоў чалавека, каб даведацца праўду, асабліва пра больш сур’ёзныя злачынствы — гэта наша праца», — заявіў ён.

Таксама Эліясан адзначыў, што «Вярхоўны камісар ААН Наві Пілай, які ўзначальвае офіс па правах чалавека ў Жэнэве, сёньня будзе са мною гаварыць, і памочнік Генэральнага сакратара ААН Іван Сімановіч будзе ва Ўкраіне для таго, каб выявіць, якія тут ёсьць парушэньні правоў чалавека».

Акрамя таго, Эліясан адзначыў, што «вельмі важна, каб было прымірэньне і ўзяцьце на сябе адказнасьці: калі не прайсьці гэты пэрыяд, калі вырашаецца пытаньне адказнасьці, тады вельмі вялікая цана плаціцца пазьней».
XS
SM
MD
LG