Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хотят ли русские войны?» Поўнае відэа


Якая прырода расейскага імпэрыялізму сёньня? Чаму Расея на ўвесь сьвет заяўляе, што яна супраць вайны, а насамрэч уводзіць свае войскі на тэрыторыю суседняй сувэрэннай дзяржавы? Як у гістарычным кантэксьце і кантэксьце апошніх падзеяў разумець расейскую вонкавую палітыку?

Чаму замест дыпляматыі расейцы ўжываюць сілу ў разьвязаньні праблемаў зь незалежнымі дзяржавамі, са зброяй у рукох умешваюцца ў іхнія ўнутраныя справы? Ці можна прасачыць пэўную пэрыядычнасьць у расейскіх інтэрвэнцыях?

Што стаіць за крамлёўскай «защитой русскоязычного населения»? Якія яшчэ аргумэнты Масква выкарыстоўвала і выкарыстоўвае, каб прыкрыць свае захопніцкія пляны?

Ці сьцерпіцца калі-небудзь Масква са згубай тэрыторыяў колішняй імпэрыі, постсавецкай прасторы?

Якія небясьпекі чакаюць Беларусь ад Расеі?

Хто, як і калі можа спыніць агрэсіўнасьць Расеі, яе імпэрскія замашкі, яе мілітарызм?

У дыскусіі бяруць удзел гісторык Алег Трусаў і палітоляг Юры Чавусаў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG