Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым адмаўляецца ад перамоваў


Кіраўніцтва Крыму адмовілася ад перамоваў з прадстаўнікамі Вярхоўнай Рады, паколькі лічыць новыя ўкраінскія ўлады нелегітымнымі, заявіў прэм’ер-міністар аўтаномнай рэспублікі Сяргей Аксёнаў.

Паводле яго, урад Крыму «пакуль не гатовы адказаць» на прапанову аб перамовах.

Між тым, напярэдадні ў Вярхоўнай Радзе паведамілі, што дэпутаты сустрэліся з прадстаўнікамі крымскага парлямэнту і дамовіліся стварыць працоўную групу для падрыхтоўкі зьменаў у канстытуцыю Крыму.

У лютым улады Крыму адмовіліся прызнаць новыя ўкраінскія ўлады. Парлямэнт аўтаномнай рэспублікі адправіў урад у адстаўку і прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра лідэра «Рускага адзінства» Сяргея Аксёнава. У Крыме быў абвешчаны рэфэрэндум аб статусе рэгіёну. Чакаецца , што ён адбудзецца 30 сакавіка.

У сваю чаргу, Акруговы адміністрацыйны суд Кіеву прызнаў незаконным рашэньне крымскага парлямэнту аб прызначэньні Аксёнава прэм’ер-міністрам аўтаноміі і правядзеньня рэфэрэндуму па пытаньні пашырэньня паўнамоцтваў Крыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG