Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Часткі ВМС Украіны застаюцца адрэзанымі ад сродкаў забесьпячэньня


Часткі і падраздзяленьні Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны ў Крыме застаюцца адрэзанымі ад сродкаў забесьпячэньня, паколькі прыхільнікі прарасейскіх сіл адключаюць сьвятло, ваду, блякуюць уваходы і ўезды ў вайсковыя гарадкі.

Пра гэта інфармуе Міністэрства абароны Ўкраіны.

Як паведамляе ў сераду ўправа прэсы ды інфармацыі Мінабароны Ўкраіны, так у Севастопалі, у адной з вайсковых частак Украіны сваякі заблякаваных у будынку вайскоўцаў спрабавалі перадаць ім прадукты харчавання і ежу.

«Аднак „пратэстоўцы“ пад прыкрыцьцём узброеных вайскоўцаў Расейскай Фэдэрацыі не падпускалі і лаяліся ў бок жанчын і дзяцей вайскоўцаў, якія прынесьлі ежу і прадметы асабістай гігіены. Некаторых людзей яны ня толькі не падпускалі да заблякаванай брамы, але нават зьбілі», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны.

Акрамя гэтага, у тэлефоннай размове з мэрам Тэрнопаля Сяргеем Надалем капітан карвэта ВМС Украіны «Тернопіль» Максім Емяльяненка паведаміў, што карабель цалкам адрэзалі ад сушы. «Гэта значыць, водныя шляхі, якімі раней баявому складу карвэта маглі дастаўляць, напрыклад, прадукты, цяпер заблякавалі невядомыя ўзброеныя людзі», — патлумачылі ў Мінабароны .

Разам з тым міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу сёньня абверг інфармацыю аб наяўнасьці расейскіх войскаў у Крыме і назваў паведамленьне аб гэтым глупствам. .
XS
SM
MD
LG