Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінcкі суд санкцыяваў затрыманьне контр-адмірала Беразоўскага


Генэральная пракуратура паведаміла экс-камандуючаму Вайскова-марскіх сілаў Украіны Дзянісу Беразоўскаму аб падазрэньні ў крымінальным злачынстве — дзяржаўнай здрадзе.

Як паведамілі ў прэс-службе пракуратуры, санкцыя за гэтым правапарушэньнем прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьбня волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.

Дасудовае расследаваньне выявіла, што «Беразоўскі ва ўмовах супрацьстаяньня падчас ўварваньня замежных войскаў на тэрыторыю Ўкраіны і замахаў на тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы, насуперак Канстытуцыі, законам Украіны і вайсковым статутам пакляўся самаабвешчанай ўладзе Крыму і схіляў вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны да пераходу на бок узброеных сіл замежнай дзяржавы, чым зьдзейсніў дзяржаўную здраду».

Суд даў дазвол на затрыманьне падазраванага экс-камандуючага ВМС Украіны , каб разгледзець хадайніцтва аб арышце.

У мінулую нядзелю ў Крыме Беразоўскі «прынёс прысягу на вернасьць народу Крыму» і заклікаў вайскоўцаў ВМС здавацца расейскім войскам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG