Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла лідэра «Правага сэктару» ў міжнародны вышук


Дзьмітры Яраш
Дзьмітры Яраш
Лідэра ўкраінскага «Правага сэктару» Дзьмітрыя Яраша абвясьцілі ў міжнародны вышук, яму завочна прад’яўленае абвінавачваньне ў публічных закліках да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасьці.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімер Маркін.

«У найбліжэйшы час сьледзтва мае намер хадайнічаць аб завочным абраньні ў дачыненьні да Яраша меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту,» — цытуе Маркіна расейскае инфармацыйнае агенцтва «Новости».

Паводле Сьледчага камітэту Расеі, Яраш «публічна заклікае антырасейскія сілы да экстрэмісцкіх дзеяньняў і тэрору на тэрыторыі Расеі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG