Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абяцае Ўкраіне 11 мільярдаў эўра дапамогі


Жазэ Мануэл Барозу
Жазэ Мануэл Барозу

Эўракамісія гатовая выдзеліць Украіне 11 мільярдаў эўра фінансавай дапамогі цягам двух гадоў, заявіў кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.

«Сёньня Эўракамісія вызначыла пакет захадаў падтрымкі Ўкраіне. Пакет дапамогі можа скласьці прынамсі 11 мільярдаў эўра ў бліжэйшыя два гады зь бюджэту Эўразьвязу і бюджэту эўрапейскіх міжнародных фінансавых інстытутаў», — сказаў Барозу на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі.

Пакет мае дапамагчы Ўкраіне стабілізаваць эканамічную і фінансавую сытуацыю.

Умовай фінансавай дапамогі ад Эўракамісіі будзе падпісаньне Ўкраінай пагадненьня зь Міжнародным валютным фондам.

Раней прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заявіў пра гатоўнасьць падпісаць дамову з МВФ, неабходную для атрыманьня крэдыту ад гэтай арганізацыі.

Учора ў Кіеве дзяржсакратар ЗША абяцаў Украіне падтрымку ў памеры 1 мільярда даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG