Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Балаклаве перад варотамі брыгады марской аховы ідзе рукапашны бой


Брама часткі ў Балаклаве. 4 сакавіка 2014 году.

Брама часткі ў Балаклаве. 4 сакавіка 2014 году.

Як паведаміла крыніца Радыё Свабода ў Службе бясьпекі Ўкраіны, у Балаклаве ўкраінскія вайскоўцы спрабуюць прарвацца ў сваю частку.

Паводле словаў крыніцы, каля 40 украінскіх афіцэраў-памежнікаў, сьпяваючы гімн Украіны, падышлі да часткі, спрабуючы ўвайсці на яе тэрыторыю і аднавіць над ёй кантроль.

Як паведамляецца, расейскія вайскоўцы (без прымяненьня зброі) не даюць ім гэтага зрабіць.

Учора расейскія вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь па ўкраінскіх салдатах. У Бельбек (база ВПС Украіны) прыбыла калёна вайскоўцаў севастопальскай брыгады тактычнай авіяцыі. Пад украінскім дзяржаўным сьцягам і сваім баявым сьцягам яны шыхтом падыйшлі да КПП.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG