Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы захапілі полк ПРА ў Крыме


Паводле апошніх паведамленьняў з Крыму, расейскія войскі захапілі дзьве ўкраінскія часткі проціракетнай абароны.

Тым часам, як паведамляе наш карэспандэнт, у Севастопалі, у раёне мысу Фіялент, расейскія вайскоўцы захапілі ўкраінскі зэнітна-ракетны полк. Частка заблякаваная, узброеныя людзі зьнішчылі абсталяваньне на камандным пункце і ўзялі пад свой кантроль стартавыя пазыцыі ракет.

Агенцтва France-Presse цытуе прэсавага сакратара Міністэрства абароны Ўкраіны, які сказаў, што камандны пункт на базе ў Еўпаторыі застаецца пад кантролем украінскіх сілаў.

Таксама паведамляецца, што ўкраінская міліцыя эвакуюе працаўнікоў з будынка рэгіянальнага ўраду Данецку, які быў захоплены прарасейскімі дэманстрантамі. Паводле міліцыі, была атрыманая інфармацыя, што ў будынку выбуховае прыстасаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG