Менавіта пра гэтыя «плыні» казала кіраўнік Савета Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка, выступаючы на мінулым тыдні за тое, каб даць прэзыдэнту Расеі права ўводзіць войскі ў замежную дзяржаву.
Прадстаўнік ААН Марцін Несіркі заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку, што Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў не назірала ніякіх масавых або незвычайных перасоўваньняў насельніцтва Ўкраіны.
На пачатку гэтага тыдня кіраўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы Канстанцін Рамаданаўскі заявіў у інтэрвію «Інтэрфаксу», што выхадцы з Украіны сталі часьцей зьвяртацца з просьбай даць ім прытулак на тэрыторыі Расеі.
У расейскіх мэдыях ў апошнія дні зьяўляліся сьцьвярджэньні аб «тысячах бежанцаў», публікаваліся фатаграфіі з памежных пераходаў, дзе нібыта назапасіліся калёны жыхароў Украіны. Неўзабаве ў Інтэрнэце зьяўляліся дадзеныя, уключаючы фатаграфіі, якія абвяргалі гэтыя сьцьвярджэньні .