Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкара можа дазволіць авіяносцу «Джордж Буш» прайсьці ў Чорнае мора


Канвэнцыя Мантрэ дазваляе Турэччыне прымаць такія рашэньні адносна любых вайсковых караблёў у тым выпадку, калі Турэччына палічыць, што ёй пагражае вайна ці яна сама ўдзельнічае ў вайне.

Галоўны штаб ВМФ Расеі адрэагаваў на знаходжаньне авіяносца ВМС ЗША «Джордж Буш» ў грэцкім порце Пірэі, паведаміўшы, што канвэнцыя забараняе яму рухацца праз чарнаморскія пралівы — як паведамляе Інтэрфакс.

Афіцыйная старонка авіяносца ў Фэйсбуку пацьвярджае ягонае знаходжаньне ў Пірэях.

27 лютага ўдарная група ВМС ЗША, з флягманам «Джордж Буш», прыбыла ў акваторыю Міжземнага мора, якая зьяўляецца зонай адказнасьці 5-га і 6-га апэратыўных флётаў ВМС ЗША. У задачы групы ўваходзіць забесьпячэньне бясьпекі на моры і аказаньне падтрымкі апэрацыі ЗША ў Аўганістане «Enduring Freedom».

Адлегласьць паміж месцазнаходжаньнем флягманама «Джордж Буш» і Сэвастопалем





«Джордж Буш» прыйшоў на зьмену авіяносцу «Гары Трумэн», які 9 месяцаў патруляваў воды Блізкага Ўсходу.

На борце «Джорджа Буша» могуць знаходзіцца 90 самалётаў і верталётаў.

Апроч «Джорджа Буша», ударная група ўключае эсьмінцы Truxtun і Roosvelt, а таксама крэйсэр Philippine Sea. На іх знаходзяцца 300 ракетаў СВА дальняга дзеяньня і крылатыя ракеты.

Зазвычай ударныя групы ЗША суправаджаюцца прынамсі адной падводнай лодкай.

Да таго ж у турэцкім порце Самсун дагэтуль знаходзіцца фрэгат ВМС ЗША «Тэйлар», які нібыта мае «паломку рухавіка».

Фармальна ён таксама зьяўляецца парушальнікам Канвэнцыі Мантро.

«Тэйлар» разам са штабным караблём ВМС ЗША «Mount Whitney» быў накіраваны ў акваторыю Чорнага мора падчас правядзеньня алімпіяды ў Сочы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG