Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АБСЭ лічаць, што Расея хоча выйсьці з гэтай арганізацыі.

Фактычнае ўварваньне Расеі ў Украіне можа быць раўназначна яе выхаду з Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе і па абавязацельствах Расеі па эўразійскай бясьпецы.

Пра гэта заявіла старшыня камітэта па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ізабэль Сантуш.

Гэта дзеяньні 19-га стагодзьдзя ў 21-м, сказала яна, выступаючы ў камітэце па чалавечым вымярэньні АБСЭ, паведаміў сакратарыят Парлямэнцкай асамблеі.

Сантуш адзначыла, што Расея сваімі дзеяньнямі ва Ўкраіне парушыла адразу некалькі асноўных прынцыпаў Хэльсінкскага Заключнага акта АБСЭ.

Яна таксама заклікала кіраўнікоў АБСЭ разгледзець наступствы такіх дзеяньняў, гаворыцца ў паведамленьні.
XS
SM
MD
LG