Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеяньні Расеі параўналі з інтэрвэнцыяй СССР у Вугоршчыну і Чэхію


Расейскія войскі ў Празе, 1968

Расейскія войскі ў Празе, 1968

Прэм’ер-міністры Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны заклікалі ў аўторак Эўрапейскі зьвяз і НАТА дапамагчы Ўкраіне, у якую ўварваліся войскі Расеі,

Прэм’ер-міністры Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны заклікалі ў аўторак Эўрапейскі зьвяз і НАТА дапамагчы Ўкраіне, у якую ўварваліся войскі Расеі, і захоўваць адзінства, паўстаўшы перад «небясьпечнай падзеяй, якая пагражае міру і бясьпецы ў Эўропе».

Дональд Туск, Багуслаў Саботка, Роберт Фіцо і Віктар Орбан заявілі, што іх краіны глыбока ўзрушаныя дзеяньнямі Расеі ва Ўкраіне.

Як гаворыцца ў заяве прэм’ераў дзяржаваў, нефармальна аб’яднаных у «Вышаградзкую чацьвёрку», інтэрвэнцыя Расеі нагадвае тое, што перажылі самі гэтыя краіны ў 1956, 1968 і 1981 годзе.

Першая з гэтых датаў, 1956 год, тычыцца ўварваньня савецкіх войскаў у Вугоршчыну, каб здушыць наступствы антыкамуністычнага паўстаньня, якое ўспыхнула ў гэтай краіне і прывяло да зьвяржэньня ўлады камуністаў — кансэрватараў і стварэньне новага, больш лібэральнага ўраду.

У 1968 войскі СССР і іншых сацыялістычных краінаў таксама ўварваліся ў Чэхаславаччыну, дзе на чале ўладнай Камуністычнай партыі сталі рэфарматары, якія сталі лібэралізаваць краіну.

А ў 1981 годзе ў Польшчы яе камуністычная ўлада сама ўвяла ваеннае становішча ў спробе здушыць магутную антыкамуністычную апазыцыю.
XS
SM
MD
LG