Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Выпрабавальны пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Таполя» праведзены ў аўторак з палігону «Капусьцін Яр» у Астраханскай вобласьці.

Мэтай запуску было выпрабаваньне баявога забесьпячэньня міжкантынэнтальных балістычных ракет, паведаміў «Інтэрфаксу» прадстаўнік прэс-службы ваеннага ведамства Расеі.

Паводле зьвестках міністэрства, вучэбная баявая частка ракеты трапіла ва ўмоўную цэль на палігоне «Сары-Шаган» у Казахстане.

Як паведамляе агенцтва Reuters , Расея своечасова апавясьціла ЗША аб выпрабаваньнях ракеты, што і патрабуецца рабіць у адпаведнасьці з расейска-амэрыканскімі дамовамі. Прадстаўнік ЗША, які гаварыў на ўмовах ананімнасьці, паведаміў, што Расея апавясьціла ЗША аб гэтым пуску да свайго ўварваньня ў Крым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG