Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Сямёрка пройдзе неўзабаве і без Расеі


Апошняя сустрэча Вялікай Васьмёркі ў Вялікабрытаніі, 18 чэрвеня 2013 году

Апошняя сустрэча Вялікай Васьмёркі ў Вялікабрытаніі, 18 чэрвеня 2013 году

Група сямі прамыслова разьвітых краін абмяркоўвае магчымасьць правесьці сустрэчу ў самы бліжэйшы час і без удзелу Расеі. Пра гэта паведаміў у аўторак прэм'ер-міністар Канады Стывэн Харпэр.

Харпэр паведаміў парлямэнту Канады пра сваю гутарку з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і праінфармаваў аб перамовах сярод шэрагу розных краін аб магчымасьці правядзеньня Сямёркі ў бліжэйшыя тыдні. Харпэр быў асабліва крытычны ў дачыненьні да палітыкі Расеі ў Крыме.

Прэм'ер-міністар таксама паведаміў, што Канада перапыніла ўсе сумесныя двухбаковыя вайсковыя мерапрыемствы з Расеяй. Харпэр заявіў, што ў Канадзе працягваюць сачыць за сытуацыяй ва Ўкраіне зь вялікай заклапочанасьцю.

У Канадзе жыве адна з самых вялікіх украінскіх дыяспар за межамі Ўкраіны.

Сямёрка ператварылася ў васьмёрку ў 1998 годзе, калі туды ўвайшла Расея. На працягу апошніх дзён пасьля дзеяньняў расейскіх вайскоўцаў у Крыме кіраўнікі сямі разьвітых краін заявілі аб адмове ўдзельнічаць у сустрэчы Васьмёркі, якая павінна была адбыцца ў чэрвені ў Сочы.
XS
SM
MD
LG