Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экіпаж украінскага ваеннага карабля адбіўся ад абардажу


Экіпаж ваеннага карабля «Славуціч» адбіў спробу абардажу. Пра гэта УНІАН паведамілі ва Ўпраўленьні прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны .

«Узброеныя людзі на буксіры падышлі да борта карабля, але экіпаж даў сілавы адпор. Была спроба высадзіць абардажныя каманды, захапіць карабель, зброю і маракоў», — паведаміў камандзір брыгады надводных караблёў ВМС Украіны капітан 2-га рангу Віталь Зьвягінцаў.

Караблі Чарнаморскага флёту Расеі працягваюць блякаваць караблі ваенна-марскіх сіл Украіны ў Крыме .

Усе вайсковыя часткі і караблі ўзброеных сіл Украіны, якія дыслякуюцца на тэрыторыі Крыму, выконваюць загады Міністэрства абароны і Генэральнага штабу узброеных сіл Украіны, падкрэсьліваецца ў паведамленьні.

XS
SM
MD
LG