Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кучма папрасіў Лукашэнку падтрымаць Украіну


4 сакавіка ўвечары экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Аб гэтым паведаміла Белта са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка Беларусі.

Паводле Белта, Леанід Кучма выклаў сваю пазыцыю па сытуацыі ва Ўкраіне, паінфармаваў аб «рэальным становішчы справаў» у Крыме. Леанід Кучма зьвярнуўся да кіраўніка Беларусі з просьбай аб падтрымцы ў захаваньні цэласнасьці Ўкраіны і недапушчэньні праліцьця крыві.

Нядаўна і Лукашэнка, і кіраўнік МЗС Уладзімер Макей выказваліся за захаваньне цэласнасьці Ўкраіны. 23 лютага Лукашэнка заяўляў:"Украіна павінна быць цэласнай. Ніхто не павінен разьдзярбаніць гэтую вялікую краіну, яна нам не чужая«. У інтэрвію Агенцтву Балтыйскіх навінаў міністар Макей на мінулым тыдні казаў: «Мы зацікаўленыя ў тым, каб Украіна засталася стабільнай, тэрытарыяльна цэласнай, незалежнай дзяржавай, каб там не было таго, што адбываецца сёньня».
XS
SM
MD
LG