Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: «Пуцінскія агрэсары — гэць з Украіны!»


Жыхар Баранавічаў Уладзімер Гундар зладзіў пікет салідарнасьці з Украінай. Ён выйшаў на вуліцу, трымаючы плякат.

"Пуцінскія агрэсары — гэць з Украіны! Прэч зь Беларусі!«— такі лёзунг быў напісаны на плякаце.

Такім чынам Уладзімер Гундар вырашыў выказаць салідарнасьць Украіне перад вайсковай пагрозай з Расеі:

«Баліць душа, сумленьне... Паехаць у Кіеў ваяваць побач я не магу, а калі гаворыш і заклікаеш на барыкады, то трэба ня толькі языком лапатаць, але і паказваць прыклад змаганьня таксама. І таму, тое, што я магу, я раблю. Гэта мая пазыцыя. Толькі праз барацьбу можна дабіцца свабоды».

МІнакі абыходзілі пікет бокам. Праз 10 хвілін падышоў нарад міліцыі. Уладзімера Гундара папыталіся, ці мае ён дазвол на правядзеньне акцыі. Атрымаўшы адмоўны адказ, міліцыянты дазволілі трымаць плякат яшчэ 10 хвілін, пакуль пад’ехала міліцэйская машына. Пікетоўшчыка завезьлі ў пастарунак, дзе склалі адміністрацыйны пратакол за правядзеньне несанкцыянаванай масавай акцыі.

Уладзімера Гундара чакае суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG